3 лістапада ў каледжы традыцыйна адбылося чарговае свята «Каласавіны», прысвечанае 139-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Калі мы чуем словы «наш пясняр», то цудоўна разумеем, хто маецца на ўвазе: гэта Колас – вялікі паэт і адданы сын Беларусі. У сваіх творах ён уславіў Бацькаўшчыну, сцвердзіў сілу і моц роднага слова. За ўсё гэта нашаму песняру самая глыбокая ўдзячнасць і пашана.

Навучэнцы спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» вельмі сур’ёзна аднесліся да падрыхтоўкі і святкавання дня нараджэння пісьменніка. Кітаева К. (Д-34 група) прымала ўдзел у стварэнні інтэрактыўнай віктарыны, а навучэнкі Д-24 групы Пракаповіч А. і Кузьмічова В. падрыхтавалі і правялі для Д-14 групы мерапрыемства пад назвай “Разам з Коласам”. На ім першакурснікі адказвалі на пытанні віктарыны, спаборнічалі ў мастацкім чытанні твораў пісьменніка, складалі вершы-сінквейны. Навучэнцы Д-15 групы намалявалі сценгазету і падрыхтавалі сувеніры да свята.

Народны паэт вельмі любіў жыццё і людзей, імкнуўся аддаць ім агонь сваёй душы і шчодрасць вялікага сэрца. Таму так шчыра святкуецца чарговая дата з дня нараджэння вялікага Песняра. Віншуем усіх са святам!

Навучэнцы Г-16 групы  аформілі выставу  работ да твораў Якуба Коласа. Адметным з’яўляецца тое, што на выставе прадстаўлены розныя тэхнікі выканання: аловак і алей,і гуаш, і пастэль.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *